lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

працягваю жыць - vinsent lyrics

Loading...

[куплет 1}
я працягваю жыць, калі губляю, што маю
набываю, губляю, потым зноў набываю
а жыцьцё як зэбра, ёсьць толькі дзьве паласы
праспэкт, салодкі дождж і твае валасы
мяне кінулі сёньня на вялікія грошы
ой, які макіяж, глядзі, які харошы
і дзяўчыны тыя, што працуюць толькі за многа
насамрэч, не каштуюць ні кроплі, нічога
а я люблю паветра, хуткасьць ветра мэтрамі мера
для цябе толькі грошы, а са мною вера
маё сумленьне не запэцканае брудам сёньня
мой стыль жыве, мой стыль самабытны, новы
цябе кінулі сёньня і яшчэ кінуць ня раз
пытаньне “помста ці не?”, і ёсьць адзіны адказ
трымаць удар трэба годна, толькі так пераможаш
і біць ня ў сьпіну, а ў твар, трымай сакрэт, ты ўсё зможаш
[рэфрэн]
а я працягваю жыць, калі нічога ня сьвеціць
я працягваю жыць, калі са мною вецер
маё сэрца бьецца, і яго не спыніць
мае людзі са мной, і я працягваю жыць
а я працягваю жыць, калі нічога ня сьвеціць
я працягваю жыць, калі са мною вецер
маё сэрца бьецца, і яго не спыніць
мая флэйва са мной, і я працягваю жыць

[куплет 2}
калі апошняя надзея вельмі хутка зьнікае
калі сябра па*здрадніцку цябе падстаўляе
расчараваньне. сяброўства не было сапраўдным
калі фальшу ілжывай падмяняецца праўда
калі кажуць у вочы з усьмешкай нахабнай
калі вакол няма людзей, а ёсьць дзікі статак
калі крывяць душой, калі глядзяць на чыны
калі ідуць па галовах і абыходзяць вуглы
я ўзгадаю пра тых, хто сапраўды мяне любіць
пра тых людзей, хто заўсёды па праўдзе рассудзіць
пра тых, хто мае гонар і вялікае сэрца
хто да хуткіх грошай*славы сапраўды не імкнецца
апошняй асадкай я напішу пра ўдзячнасьць
я напішу пра павагу, калі*небудзь аддзячу
адбіраюць ніткі праўды, я працягваю шыць
мяне топяць паўсюль, а я працягваю жыць

[рэфрэн]
а я працягваю жыць, калі нічога ня сьвеціць
я працягваю жыць, калі са мною вецер
маё сэрца бьецца, і яго не спыніць
мае людзі са мной, і я працягваю жыць
а я працягваю жыць, калі нічога ня сьвеціць
я працягваю жыць, калі са мною вецер
маё сэрца бьецца, і яго не спыніць
мая флэйва са мной, і я працягваю жыць

[куплет 3}
калі каханая кажа, што ты ўжо іншы
калі пытаньне ўсплывае: а можа, я лішні?
калі згасае тое, чаго заўсёды чакаў
калі апошнія словы ты каханай сказаў
калі ты ў журбоце сярод праспэктаў адзін
калі фарбы зьнікаюць з усіх любоўных карцін
калі навокал нікога, калі цемра паўсюль
калі, здаецца, канец, тады моцы гартуй
а заўтра будзе новы дзень, заўтра новыя старты
заўтра новыя людзі, і я зычу вам фарту
кожны мае шанец, посьпех проста так не прыходзіць
талент памнажаць на працу, трэба жыць, трэба мроіць
а на вяршыні толькі тыя, хто ня раз спатыкаўся
хто ляцеў і падаў, потым зноў падымаўся
маё сэрца б’ецца, і яго не спыніць
маё шчасьце са мной, і я працягваю жыць
[рэфрэн]
а я працягваю жыць, калі нічога ня сьвеціць
я працягваю жыць, калі са мною вецер
маё сэрца бьецца, і яго не спыніць
мае людзі са мной, і я працягваю жыць
а я працягваю жыць, калі нічога ня сьвеціць
я працягваю жыць, калі са мною вецер
маё сэрца бьецца, і яго не спыніць
мая флэйва са мной, і я працягваю жыць

Random Song Lyrics :

Popular

Loading...