цуд на каляды - pomidor/off lyrics
[verse 1]
гэта было аднойчы ўвечары, калі
калолі зоркі зрок, і йшоў сьнег па ўсёй зямлі
і ціхі вецер
разносіў песні, што спявалі дзеці
па ўсім свеце
ага*ага
пляскаючы ў далоні
зіхцелі ліхтарыкі ў завеяным палоне
чалавек адзінокі ў горад гэты прыйшоў
ён шукаў па свеце шчасця
але покуль не знайшоў
стомлены, змораны, але верыў упарта
ў тое, што будзе яму цуд
на каляды!
[chorus]
на каляды!
на каляды!
ага*ага
на каляды!
на каляды!
ага*ага
[verse 2]
святая ноч у горадзе вялікім панавала
утаймовывала думкі, сьнегам пасыпала
у савйго вакна адна сядзела жанчына
чакала на цуд таксама, плюмбум варажыла
будзе*ня*будзе, калі*некалі, дай божа!
а ў дзьверы грукае нехта, ага!
калядоўшчык!
але ж нейк дзіўны, і да таго ж адзін
таму сенцы адчыніла
сказала:”сюды хадзі!”
сама не зразумеўшы
ці то прыбытак, ці то стратата…
а можа ўсё ж ткі ёй будзе цуд
на каляды!
[chorus]
на каляды!
на каляды!
ага*ага
на каляды!
на каляды!
ага*ага
[verse 3]
дык вось!
завіруха сціхла недзе
за горадам белым
у адзінае вакно
зоркі*волы глядзелі
ён стаў ейным падарункам
ён быў ейнае свята!
ды й ня можа быць інакш
на каляды!
хвала на вышынях, спакой на зямлі!
анёлы на нябёсах спяваюць свае песьні!
вясёла навіна! цуд адбыўся!
гэто было ўжо ў бэтлэеме, спраўдзілася ў менску
дзьве тысячы год: іх будзе болей дакладна!
прыходзіць сын чалавечы, як божы цуд
на каляды!
[chorus]
на каляды!
на каляды!
ага*ага
прыходзіць сын божы да чалавека кожны год
на каляды!
Random Song Lyrics :
- nỗi nhớ mưa phai - mạnh quỳnh lyrics
- soy la más (versión mariachi) - la más draga lyrics
- letztes jahr - van holzen lyrics
- colocation - soan lyrics
- beautiful onyiye - p-square lyrics
- alaska - the voluptuous horror of karen black lyrics
- hello my love - southern all stars lyrics
- sve je otišlo u kurac - krankšvester lyrics
- coal tattoo - hazel dickens lyrics
- 雙刀 (double blade) - jay chou (周杰倫) lyrics