
радыё (radio) - pomidor/off lyrics
прыйшла калядка
да пана дзяцькі
шчодры вэчор!? добры вэчор!
няма дзяцькі дома
паехаў у дровы
шчодры вэчор!? добры вэчор!
знаю што ён дома
сядзе на куцечку
шчодры вэчор!? добры вэчор!
радыё
не ловяць лякатары
шкло
не бʼюць правакатары
ніхто
не штурмуе дом урада або універ
ніхто
нікога не цягне за каўнер
[chorus]
пануе ціша
зоры на небе сьвятлафораў вышэй
як людзі кажуць: лахі пад пахі
закусвае сьнегам снайпэр на даху
па прашпектах
ужо не лётаюць хуткіх карэты
ужо не гойсаюць на парах
аператыўныя па дварах
[chorus]
навокал ціша
за гарызонтам і значна бліжэй
пара ад люкаў
каналізацыйных уздымаецца вышэй
чырвоныя? наўлёт
крылы? дробным ды белым
стыне гумовы смурод
стыне горад сівелы?
стыне прастылы страх
астылае стыне маўчаньне
стыне ў застылых вачах
зьніч разьвітаньня
цішыня наагул ды навокал
а ні ўздыху ні подыху
бо дыхаць нечым
у касьмічнай пустэчы
бо пануе ціша
зоры на небе ўсіх уладаў вышэй
ані холаду ані страху не адчувае
снайпэр на даху
Random Song Lyrics :
- mad scientist - fog lake lyrics
- safe with me - soap&skin lyrics
- losing it - myah marie lyrics
- the apartment jam - 2-hye lyrics
- hurt - youn sun nah lyrics
- how great thou art - josh turner feat. sonya isaacs lyrics
- monarch - fleurie lyrics
- farsight - hxppa lyrics
- la jaula - julieth lyrics
- sisid - apartel lyrics