
быць беларусам (to be belarusian) - pomidor/off lyrics
нараджэньне * заўсёды
гэта цуд і прысуд
так павялося, што ты
у гэты сьвет прыйшоў тут
ты не мядзьведзь
не вавёрка, ты ня лось і ня трус
цябе здалёк відаць
таму што ты * беларус!
тыповы прадстаўнік малога народу
у тваёй крыві цячэ і ганьба, і згода…
але * ня ўсё адразу
лепей метадычна
разгледзець пытаньне
антрапамарфічна
паводле дарвіна людзі пазлазілі з дрэваў
ну а ты атрымаўся ад нарманаў ды крэваў
гіпэрбарэй
ганарлівы істотна тым, што ты * не такі
бо ты ня кінуў балота
тут вельмі ўтульна
нібы ў матчыным улоньні
ежы хапае * таннай ды дробнай
геапалітычна * найлепшае месца
але пра балота ёсьць
іншая песьня
быць беларусам *
што гэта значыць?
быць беларусам *
цяжка патлумачыць!
быць беларусам *
няпростая праца!
быць беларусам *
людзьмі звацца!
як тое б ні было, й што б там не казалі *
амаль тысячагодзьдзе ты
прапартызаніў
з кім ці супраць каго * гэта ўжо іншая справа!
але ж быў час калі ты сам сабе ўладарыў
гаспадароў было шмат
кожны хоча палову
і ў адным з падзелаў згубілася мова!
шукаць самому * марна
лепей узяць у суседзяў…
але пра мову больш ды лепш
напісана ў газэце
быць беларусам *
што гэта значыць?
быць беларусам *
цяжка патлумачыць!
быць беларусам *
няпростая праца!
быць беларусам *
людзьмі звацца!
ня ўсё так дрэнна *
маеш акрамя праблемаў
прагрэс: радыяцыйную мутацыю генаў
выбачай, што малюнак ня вельмі вясёлы *
пляма на мапе чырвона*шэра*зялёная
колер як колер * анічога вар’яцкага!
нібы глёс цячэ на вочы з*пад крывавай павязкі
памяркоўна надалей ты ў гісторыю крочыш…
ну што з табой рабіць, калі ты ўпарта ня хочаш
быць беларусам *
што гэта значыць?
быць беларусам *
цяжка патлумачыць!
быць/жыць беларусам *
няпростая праца!
быць беларусам *
людзьмі звацца!
Random Song Lyrics :
- chicken sandwich - jufu lyrics
- #hot16challenge2 - ren lyrics
- issa bop - brvndonp & mission lyrics
- kelsey - james ross lyrics
- love you forever - d.j. rogers lyrics
- whatcha got - the black moods lyrics
- supernova - folkstone lyrics
- old man - zach bryan lyrics
- cold heart - officialninav lyrics
- #freetraffik - dark polo gang lyrics