месяц (by) - palina lyrics
месяц будзе доўгі
паблізу толькі злыя*злыя волкі
а ты для іх наіўная авечка
спалохана бяжыш
уцякае рэчка
душа дрыжыць як на паветры свечка
яно ўсё так балюча, недарэчна
спалохана маўчыш
і хочацца завыць
няма чаго чакаць
як быццам снегапад
сэрца як фісташка
зацягне рукі кабельная сцяжка
не кожны зразумее як тут страшна
глядзець у пустату
ідзе бычок, хістаецца і плача
цярпенне хутка скончыцца, ён бачыць
я хутка ўпаду
колькі так трымацца
мне хочацца кахаць і не баяцца
мне хочацца забыць пра ўсё адразу
зафарбаваць знутры
але сэрца не прабачыць ціхай здрады
у скронях б′юцца пульсам аўтастрады
я ведаю на гэта змарнавана
занадта шмат любві
давай па тармазах
трамвай ідзе ў дэпо
краіна ў слязах
ты ў ёй маё акно
ты ў ёй маё акно
ты ў ёй маё акно
ты ў ёй маё
Random Song Lyrics :
- kreislauf - neverlandboys, beyzo & alex connor lyrics
- rota - f4ruk lyrics
- ese toto - nikey (el ny) lyrics
- better days - dermot kennedy lyrics
- pluton (blend) - jwp/bc x steez83 lyrics
- room (heae me now) - ana schurmann lyrics
- death trip (la & detroit rehearsals, 1973) - the stooges lyrics
- spacing - concurt lyrics
- thinkin bout you - camboi smif lyrics
- vacation - shouryajackr lyrics