
анёл (angel) - зэт (zet (by)) lyrics
[куплет 1]
дзе ты падзеўся, зіхоткі анёл
наш абаронца, прасякнуты сонцам?
край безь цябе наш аддаўся ў палон
згасьлі сьцягі, людзі страцілі розум
нашы жанчыны пайшлі па руках
нашы бацькі назаўжды замаўчалі
нашы героі сядзяць у шынках
зброю сваю прапілі*прагулялі
[прыпеў]
дзе промні белага крыла?
дзе тая гнеўная страла?
дзе той, хто здыме насланьнё?
дзе? дзе падзеўся белакрылы наш анёл?
[куплет 2]
што зруйнавалі, а што прадалі
у паняверцы, у здрадзе, у трасцы
дзе ж ты, заступнік нашай зямлі?
хутка ня будзе куды вяртацца
[прыпеў]
дзе промні белага крыла?
дзе тая гнеўная страла?
дзе той, хто здыме насланьнё?
дзе? дзе падзеўся белакрылы наш анёл?
дзе промні белага крыла?
дзе тая гнеўная страла?
дзе той, хто здыме насланьнё?
дзе? дзе падзеўся белакрылы наш анёл?
наш анёл…
наш анёл…
наш анёл…
Random Song Lyrics :
- honest - elizsabeth lyrics
- fraud - the kid laroi lyrics
- paciencia interlude - maxykatz lyrics
- shelter - jacqui naylor lyrics
- happy x-mas (war is over) - jacqui naylor lyrics
- one of one - 42 dugg lyrics
- bad skaters - shag lab lyrics
- diamantes baguette - zaramay lyrics
- realidade - jonny lock lyrics
- find a way - oscar louis lyrics