lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

блізка - nizkiz lyrics

Loading...

не падобна на ману,
не падобна на сон
так бяруць нашу мару

у бясконцы палон.
цалаваныя плошчай –
сэрцы хто маляваў
хто не заплюшчыў вочы
нібыта немаўля.

быццам бы ўсё ўжо знікла
быццам усё адбылося
быццам бы шчасця звыкласць
прабіла нас наскрозь
сыдзе зіма імкліва
і апранае зноў
два белых*белых крылы
чырвоны мой анёл
instrumental

развіталіся з дзяцінствам
бо засталіся тут
зазірнуўшы злачынцу
у душу, поўную ільду
мая белая стая
між дамоў і мастоў
паміж пеклам і раем
выбірае любоў

быццам бы ўсё ўжо знікла
быццам усё адбылося
быццам бы шчасця звыкласць
прабіла нас наскрозь
сыдзе зіма імкліва
і апранае зноў
два белых*белых крылы
чырвоны мой анёл

і пыталася маці:
“дзеткі, дзе ў вас баліць?
што паспелі вы страціць?
чым той боль выдаліць?”
няма часу для болю!
няма часу на стому!
паміж пеклам і раем
выбіраю наш дом!

каб усё хутчэй ужо знікла,
каб толькі адбылося,
каб толькі шчасця звыкласць,
прабіла нас наскрозь.
сыдзе зіма імкліва
і ўздымае зноў
два белых*белых крылы
чырвоны мой анёл

Random Song Lyrics :

Popular

Loading...