svabody hłytok - n.r.m. lyrics
[тэкст песні «svabody hłytok»]
[куплет 1]
на працу, на службу, работу
аўтобус, тралейбус, трамвай
праблемы, згрызоты, турботы
чакай, прамаўчы, патрывай
за*за*за*за гэта ня любяць газэты
і тэлеканал даканал
за бацьку, за матку, за дзеда
у цэнтры жытло атрымаў
[прыпеў]
свабоды глыток, здаецца так проста
застацца сабой, ня быць у гульні
свабоды глыток, але ўжо позна
і ў шклянцы тваёй суцэльны страхнін
[куплет 2]
нам бы number one, я бы, мне бы
калісьці, калі маладосць
банкеты, фуршэты, уік*энды
работа, брыдота і вось
хацеў каб ваўкі і авечкі
нічога ня вернеш назад
глядзіш у люстэрка са свечкай
там толькі «бацяня*камбат»
[прыпеў]
свабоды глыток, здаецца так проста
застацца сабой, ня слухаць брахні
свабоды глыток, але ўжо позна
і ў шклянцы тваёй суцэльны страхнін
[гітарнае сола]
[прыпеў]
свабоды глыток, здаецца так проста
застацца сабой, не быць у гульні
свабоды глыток, але ўжо позна
і ў шклянцы тваёй суцэльны страхнін
[аўтра]
е*э
е*е*э
е*е*э
Random Song Lyrics :
- guatemala - emanuel and the fear lyrics
- move on - faye meana lyrics
- valehtelisin jos väittäisin - kolmas nainen lyrics
- v zu dem h - verrückte hunde lyrics
- sayin thanks - thankygives lyrics
- nothin' move but da money - smif n wessun lyrics
- please don't call my phone - ericmansa lyrics
- dia i nit - amelie lyrics
- kūdras reps - e6 lyrics
- tears in rain - jehst lyrics