кафель - mandzik lyrics
я застануся зімаваць
(я застануся зімаваць)
на халодным шэрым кафлі
(на халодным шэрым кафлі)
пад коўдрай тоўстых шын
(пад коўдрай тоўстых шын)
я застануся зімаваць
памру там маладым
жоўтымі кроплямі плазмы
на сценах будзе напісана
патрапіў у палон сваёй метафазы
прабач мяне, мама
(прабач мяне, мама)
я так і не спраўдзіў усе твае чаканні
я так і не ўбачыў роднага тату
я так і не змог
так і не змог
так і не змог
я так і не змог
на гэтым шэрым кафлі
я напішу свой апошні тэкст
хаця не*не*не, не*не*не
апошні я напішу ў труне
калі ўсе вакол будуць плакаць па мне
усе вашыя слёзы я забяру
і кожная з іх будзе літарай тэксту
пра тое, што нават калі я памру
на крыжы мне напішуць
“лідар пратэсту”
пратэсту змагання
(пратэсту змагання)
пратэсту блукання
(пратэсту блукання)
пратэсту чакання
(пратэсту чакання)
пратэсту кахання
(пратэсту кахання)
пратэсту ў сваёй галаве
у сваёй галаве ён лідар пратэсту
ён лідар пратэсту ў сваёй галаве!
я кожнаму з вас
падрыхтую там месца
за кошт свайго
паршывага сэрца
і кожнаму з вас
там пакіну цяпло
пакуль на халодным шэрым кафлі
у маіх вачах дагарае святло
пакуль на халодным шэрым кафлі
у маіх вачах дагарае святло
я кожнаму з вас
падрыхтую там месца
за кошт свайго
паршывага сэрца
і кожнаму з вас
там пакіну цяпло
пакуль на халодным шэрым кафлі
у маіх вачах дагарае святло
пакуль на халодным шэрым кафлі
у маіх вачах дагарае святло
пакуль на халодным шэрым кафлі
у маіх вачах дагарае святло
Random Song Lyrics :
- we call it fun - headliners lyrics
- aşkın e hali - feridun düzağaç lyrics
- floyd "money" mayweather - dizzy wright lyrics
- untergangsmusik - rotten monkey lyrics
- this is me, flexing on your bitch ass. - pizza boy. lyrics
- hark the herald angels sing - central live lyrics
- the drowning line - kingcrow lyrics
- never gonna reach me (hot toddy remix) - crazy p lyrics
- o mundo ao contrário - xutos & pontapés lyrics
- ラヴゲイザー (lovegazer) - deco*27 lyrics