
ракеты - macimora lyrics
зямлю абміналі каметы
нібыта заклятае месца
а мы будавалі ракеты
бо нам на зямлі стала цесна
трывала трымалі планету
абдоймы зямных гравітацый
а мы будавалі ракеты
каб зрэшты ад іх адарвацца
а мы будавалі ракеты
і з промняў былі рыштаванні
насуперак кепскім прыкметам
зацята мы іх штукавалі
мы люкі цікаўнасцю шклілі
упэўнена грукалі клёпкі
шасцерні падносіла кліа
парэнчы віла каліёпа
а ў соплах насенне натхнення
каб неба ўбралася ў мальвы
барвовыя восеньскіх сненняў
і белыя сподзеваў маю
між тым за няўгледжанай коскай
найменшай з нязначных трагедый
зямля аказалася плоскай
а мы будавалі ракеты
гэй бэйбус
кім ты хочаш стаць калі вырасцеш
мо будаўніком
каб раслі дамы наўсцяж
помніш як ты падабраў шчаня
ля таго двара
і пасля гуляў з ім у добрага доктара
помніш ты хацеў стаць кіроўцам тралейбуса
каб катаць бясплатна дарослых і бэйбусаў
але ж летуценнік расце
што ж то робіцца
колькі можна ў зорнае неба таропіцца
з гэтым не сябруй ён блазан і хам
што табе той тэлескоп лепей самакат
ну*ка дзённік пакажы
ці зрабіў ўрокі ўсе
мо забыў як у мінулы раз асароміўся
скуль мне ведаць дзе іх вучаць быць капітанамі
не тлумі мне галаву бязглуздымі пытаннямі
ды колькі б гэтых зор праз шклопакеты не кранаў ты
усё адно такіх не бяруць у касманаўты
дарослыя гульні ў космас
дазвольце на старт ды дзе там
зямля аказалася плоскай
а мы будавалі ракеты
Random Song Lyrics :
- letter to a fanzine - great plains (oh) lyrics
- bitches luv glov3 - repack lyrics
- tonight & for life - nasman donovan lyrics
- z*n! - porot'2 lyrics
- savior - vita (aus) lyrics
- la fine dell'inizio - manvggio lyrics
- hell patrol - simon fache lyrics
- 바라보다 심쿵 (summer love) - jiyeon (지연) lyrics
- can you - rose hills lyrics
- aries - p:6 lyrics