žaki - leibonik lyrics
[куплет 1]
калі быў я малы, з кучаравым чубом
на вялікдзень у жакі хадзілі гуртом
і суседскім бабулям чыталі старана
вершы, якім навучыла мама:
я маленькі жачок, паўзу як рачок
скачу як жабка, дай кока бабка
не дасі кока, вылезе вока
не дасі пірага, адсохне нага
не дасі дзьвух * выляціць дух
дай жа бабка яечка, каб не здохла авечка
[прыпеў 1]
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
мы будзем таньчыць і песьні спяваць
смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
закахацца ў суседку * гэта звычайна
будзьма разам * і ўсё будзе файна!
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
[куплет 2]
як падрос, то адкрыліся простыя знакі:
усё наша жыццё * вялікія жакі
трэба з торбай шырока адкрытай хадзіць
і ласункі шукаць, а часам прасіць
я маленькі жачок, паўзу як рачок
скачу як жабка, дай кока бабка
пастаўце чатыры аўтаматам, калі ласка, бабка!
і так мы павінны прасіць у жанчыны
не зробіш вячэру * падчэпіш халеру
не пусціш да юбкі * размяркуюць у крупкі
а прытуліш пяшчотна * размяркуюць ў гродна
[прыпеў 2]
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
мы будзем таньчыць і песьні спяваць
смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
закахацца ў суседку * гэта звычайна
будзьма разам * і ўсё будзе файна!
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
[куплет 3]
калі стану стары й час прыдзе паміраць
я не стану ў суме ў вакно пазяхаць
і сьмерці кастлявай скажу я шчасьліва
перад тым сербануўшы цёмнага піва
я маленькі жачок, паўзу як рачок
скачу як жабка, дай пажыць яшчэ, бабка
дай мне ноч і світанак * пацешыць каханак
а там прыдуць госці * дадуць табе ў косці
дай яшчэ ажаніцца, і моцна напіцца
свята не памірае * пацерпіш, старая
[прыпеў 3]
вясёлы нам дзісь дзень настаў
якога кожны з нас чакаў
мы будзем танчыць і песні спяваць
смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
закахацца ў суседку * гэта звычайна
будзьма разам * і ўсё будзе файна!
Random Song Lyrics :
- the tunnel has no end - croy and the boys lyrics
- dead before dawn - the skeats lyrics
- fly - exile music lyrics
- bluegrass world eater - trash talking in bathrooms lyrics
- strange ways a coming - cities aviv lyrics
- sentimental - visionary zach lyrics
- go long - bearings lyrics
- любит только меф (only love meth) - blinkboy lyrics
- dosis - sovrano lyrics
- eternity (live) 2 - left by fear lyrics