lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

slimak - leibonik lyrics

Loading...

[verse 1]
харашо быць дзьмухаўцом у полі
свістанула ветрам — вось табе гастролі
быць маленькай хмаркай пэўна бы няблага
бывай смаргонь, здароў парыж, чакай чыкага

навогул гістарычна я вельмі лакальны хрэн
эндэмік, што не схільны да жыхарства перамен
але цікава дужа што там ёсць за паваротам —
усё*ткі адзін раз жывем на гэтым свеце, шо там?

а так хацелася б хамут адкінуць і аглоблі
ляцець у невядомасць смела бы ў палёце соплі
ці мо замест саплі сказаць бы трэба жураўля?
але ў нейкім сэнсе ўсё на гэтым свеце трошачку сапля

мне б аднойчы раннім ранкам нейкім цудам
прачнуцца недзе у сахары качавым вярблюдам
ці кітом блакітным, што спявае безгалоса
махануць выходнымі з грэнландыі да мора росса

мару і планую як ўсю зямлю аб′еду
мякка лёгшы на канапу пасля сытнага абеду
і пакуль мяне чакае цудаў свету асарці
мне бы вылезці з*пад коўдры: адзеялка, атпуці
[chorus 1]
растаманы хой, слізь пакідаю за спіной
харашо быць слімаком — усё сваё важу з сабой
ці лепш ператварыцца мне ў чалавека*смоўжа?
без нічога голым поўзаць — харашэчна, боўжа

растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў!
усё што маю успаміны і даволі шмат сяброў
заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў
бруханогія па конях! рукі ў ногі і паехаў!

[verse 2]
у прыхожай не магу знайсці красовак —
я навогул целам не прыстасаваны да вандровак
мне дімсамы не заменяць ваўкавыскія пельмені
карацей, складанавата пераношу я змяненні

мне бы рук яшчэ дзьве штукі, самых простых, не базукі
мне яшчэ бы пару ног — а дзе тады на іх браць брукі?
мне б у пашпарт сто старонак, каб хапіла дольш на візы
мне бы хвост як ў гадзіллы каб прасцей цягаць валізы

мне тут кажуць, што я трошачку пасунуўся кабінай
але я ўсур’ёз гатовы стаць вандроўнаю машынай —
стаць passat’ам бэ чатыры, на мяжы касіць банкноты
трыста літраў поўны бак — адсмакчыце, аўтаботы!
раз красовак не знайшоўся, так і быць вазьму сандалі
фёдар конюхаў, падсунься на вандроўным п′едыстале
але перш, чым навастрыць свае лыжы за мяжу
фотасінтэз запушчу і яшчэ троху паляжу

[chorus 2]
растаманы хой, слізь пакідаю за спіной
харашо быць слімаком — усё сваё важу з сабой
ці лепш ператварыцца мне ў чалавека*смоўжа?
без нічога голым поўзаць — харашэчна, боўжа

растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў
усё што маю ўспаміны і даволі шмат сяброў
заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў
бруханогія па конях! рукі ў ногі і паехаў!

хой, слізь пакідаю за спіной
а растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў
гоў, слізь пакідаю за спіной
гоў
гоў, гоў, гоў

Random Song Lyrics :

Popular

Loading...