satyāgraha - leibonik lyrics
[куплет 1]
я спытаўся ў рэха: дзе мая пацеха?
як усё мне паспець? і колькі можна цярпець?
ўсё, што рэха мне дастала з свайго меха*арсенала
і прынесла ў ціхім лесе, гэта толькі слова “пець”
усё павернецца, праз нейкі час расслабіць век спружыну
а пакуль што цуглі рэжуць вусны, шлеі цягнуць спіну
хоць на сёння ёсць кілбасы і півасіка фугас
а як быць далей, махатма? як жыць, махандас?
[прыпеў 1]
саць*я*гра*ха
нехта з гора запівае
саць*я*гра*ха
нехта за мяжу з’язджае
саць*я*гра*ха
хтосці эмігруе ў мары
саць*я*гра*ха
большасць моўчкі памірае
[куплет 2]
хтосьці посціцца за кратамі з суботы да суботы
з чорным хлебам і гарбатай –кампаньёнамі самоты
хто сядзяць, усе даседзяць, час цячэ як тая ртуць –
не даседзяць толькі тыя, хто ўжо не дажывуць
хтосьці едзе ад трывогаў прэч – салам, феназепам!
, а памру ужо там
не трэба мне ў вочы пхаць лісліва сон*траву
, ну то і я перажыву
не будзе ў краме чарла – тады будзем піць аліфу
вось такая сацьяграха беларускага разліву
адчуваю сябе зайцам у кацінай пераносцы
цемнаскуры хлопец гадаваны ў беларускай вёсцы
так і едзем па жыцці на кульгавенькай карове
што яшчэ нам застаецца тут, паненкі й панове?
спяваць і цярпець, як бы не рэзала востра?
трымайся, браце! белла чау, сёстра!
[прыпеў 2]
саць*я*гра*ха
нехта з гора запівае
саць*я*гра*ха
нехта за мяжу з’язджае
саць*я*гра*ха
хтосці эмігруе ў мары
саць*я*гра*ха
большасць ціха памірае
Random Song Lyrics :
- x - the organ farmers lyrics
- comma to the top - gripp lyrics
- the parade - callum lyrics
- hasta la vista - prince champ lyrics
- represent me - prodigy of mobb deep lyrics
- arms around me - nili reyy lyrics
- balance - clavayani lyrics
- trees and dirt - coolzey lyrics
- transparency - small crush lyrics
- te busco - alex zurdo lyrics