lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

fanø - leibonik lyrics

Loading...

[куплет 1]
зноўку дурное надвор’е ў снежні
праз шчыліны ў шыбах цяпло смокча вятрамі
а што нам застанецца, калі скончыцца год?
успамін, што было і што ёсць паміж намі

паміж намі краіны, лясы, кіламетры
паміж намі цяпла акіяны і боль
не ўратуе тут пах мандарынавай цэдры *
напэўна, так і прыдумаў поль дзірак манаполь

каб не быць гэтай зімою ў адзіноце
cонца ўсход сустракаеш ў палеце

[прыпеў 1]
але з’ехаў твой цягнік
узняўся самалёт
і кіроўца аўтобуса ў якім ты сядзіш
закасаў рукавы і палез пад капот
і з ніякай станцый ў любым месцы света
ні метро, ні маршрутка, ні нават ракета
ніводны транспарт ужо не ідзе
у тое месца і час, дзе я чакаю цябе

[куплет 2]
нічога не будзе, уключай перамотку
хай мінорныя песні гучаць на паўторы
увесь свет у расфокусе, але ведаеш, котку
шчасце жыве на нейкай на выспе ў моры
на той выспе нерухома стаяць цыферблаты
непатрэбныя шчасцю каляндарныя святы
шчаслівым добра і без гэтай ільготы
святы болем сілкуюць адзінокіх самоту

шмат знайшлі, шмат згубілі ў бруднае багне
і горка, і цёпла. куды мяне цягне?

[прыпеў 2]
з’ехаў мой цягнік
узняўся самалёт
і кіроўца аўтобуса ў якім я сяджу
закасаў рукавы і палез пад капот
і з ніякай станцый ў любым месцы света
ні метро, ні маршрутка, ні нават ракета
ніводны транспарт ужо не ідзе
у тое месца і час, дзе ты чакаеш мяне

як бы сусвет не быў падобны да трамваю
дарогі і песні я сам абіраю
я не буду спяваць пра пустую надзею
покуль мне цёпла * дзялюся і грэю

Random Song Lyrics :

Popular

Loading...