lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

даражэнькая (darling) - lear (by) lyrics

Loading...

[тэкст песні «даражэнькая»]

[куплет 1]
бетонныя сцены не чуюць крыкаў
кулакоў удары не адчуваюць
сузалежнасць цябе забівае
абдымаючы, горла сціскае

[перадпрыпеў]
марыла пра шчасце * душылі пачуццямі
у гэтым каханні сама захлынулася
мары не спраўдзілася, мары згубіліся
застаецца адна самакрытыка

[прыпеў]
мая даражэнькая, у люстэрка зірні
там твой ратавальнік, твой праваднік
ды кардынальныя змены жыцця
і адчуванне, што змагла

[постпрыпеў]
уо*оу
уо*о*о*оу, уо*о*о*оу
уо*оу
уо*о*о*оу, уо*о*о*оу
[куплет 2]
збіраешся бегчы, але пасуеш
пакідаеш гештальт не закрытым
ты адна ў цішыні і пакутах
мабыць, хопіць з нас гэтых мутак

[перадпрыпеў]
марыла пра шчасце * душылі пачуццямі
у гэтым каханні сама захлынулася
мары не спраўдзілася, мары згубіліся
застаецца адна самакрытыка

[прыпеў]
мая даражэнькая, у люстэрка зірні
там твой ратавальнік, твой праваднік
ды кардынальныя змены жыцця
і адчуванне, што змагла

[постпрыпеў]
уо*оу
уо*о*о*оу, уо*о*о*оу
уо*оу
уо*о*о*оу, уо*о*о*оу

[брыдж]
сіндром ахвяры * гэта не cool
ад слёз чырвоныя вочы * гэта old school
калі пабачыш, колькі святла ў тваіх вачах
унутры заўважыш змены ды самы верны шлях
[прыпеў]
мая даражэнькая, у люстэрка зірні
там твой ратавальнік, твой праваднік
ды кардынальныя змены жыцця
і адчуванне, што змагла

[постпрыпеў]
уо*оу
уо*о*о*оу, уо*о*о*оу
уо*оу
уо*о*о*оу, уо*о*о*оу

Random Song Lyrics :

Popular

Loading...