
арэлі (wings) - lear (by) lyrics
[тэкст песні «арэлі» ft. уладзь лепяшынскі]
[куплет 1: уладзь лепяшынскі & lear]
калі мне было пяць, ля нашага дому стаялі арэлі
і да гэтых арэляў мы заўсёды ляцелі
і тады да аблокаў падкідвала нашыя целы
мы скакалі далей за нашыя цені
так высока й далёка глядзелі
і згубіць адчуванне палёту не хацелі
[прыпеў: lear & уладзь лепяшынскі]
мама! прыйдзе час * перастанем мы
«перабесімся», станем сталымі
а пакуль * калі ласка, адстань ад мяне
я яшчэ пажыву хістаннямі
мама! прыйдзе час * перастанем мы
«перабесімся», станем сталымі
а пакуль * калі ласка, адстань ад мяне
я яшчэ пажыву хістаннямі
[куплет 2: lear & уладзь лепяшынскі]
у шаснаццаць спатканне заспелі тыя арэлі
і сэрцы ўзляталі, і вочы ў цемры гарэлі
і трымцелі ад дотыкаў нашыя целы
і ў абдымкі спляталіся нашыя цені
мы нібыта ў аблокі ляцелі
і згубіць адчуванне палёту не хацелі
[прыпеў: lear & уладзь лепяшынскі]
мама! прыйдзе час * перастанем мы
«перабесімся», станем сталымі
а пакуль * калі ласка, адстань ад мяне
я яшчэ пажыву хістаннямі
мама! прыйдзе час * перастанем мы
«перабесімся», станем сталымі
а пакуль * калі ласка, адстань ад мяне
я яшчэ пажыву хістаннямі
[брыдж: lear & уладзь лепяшынскі]
скрыпяць на вятры старыя арэлі *
пры пахіленым дрэве з размытым карэннем…
час праходзіць адвечнай далінаю ценяў…
як ніколі раней, мы сказаць бы хацелі…
[прыпеў: уладзь лепяшынскі & lear]
мама! прыйдзе час * перастанем мы
«перабесімся», станем сталымі
а пакуль * калі ласка, адстань ад мяне
я яшчэ пажыву хістаннямі
мама! прыйдзе час * перастанем мы
«перабесімся», станем сталымі
а пакуль…
Random Song Lyrics :
- pour your love - obiwon lyrics
- polo shirt - shin lyrics
- do my own thing - gameboyjones lyrics
- indifference - jonathan peyton lyrics
- faker - the wired serenity lyrics
- happy heartbreak - greyson relix lyrics
- halfway - ber (usa) lyrics
- telephone game - x-raided lyrics
- full blast - skullcrack lyrics
- pessimist - mmw lyrics