самотны чалавечы голас (a solitary human voice) - dymna lotva lyrics
я не ведаю, пра што расказваць… пра смерць ці пра каханне? ці гэта адно і тое ж… пра што?
мы толькі пабраліся. яшчэ хадзілі па вуліцы і трымаліся за рукі, нават калі ў краму йшлі… я казала яму: “я кахаю цябе”. але я не ведала яшчэ, як яго кахала…
але я не ведала яшчэ, як яго кахала! не ўяўляла…
ён пачаў мяняцца — кожны дзень я сустракала іншага чалавека… апёкі выходзілі напаверх… у роце, на языку, шчоках — спачатку з’явіліся маленькія болечкі, пасля яны разрасліся… слаёчкамі злазіла слізістая… плевачкамі белымі… колер твару… колер цела… сіні… чырвоны… шэра*буры… а яно такое ўсё маё, такое любімае! пра гэта не расказаць! пра гэта не напісаць!
на маіх вачах… у параднай форме яго засунулі ў цэлафанавы мех і завязалі. i гэты мех паклалі ўжо ў драўляную труну…
нават не далі труну абняць…
поўзаю ля магілы на каленях. заўсёды на каленях…
мне было дваццаць тры гады
Random Song Lyrics :
- vsrap cypher * - vsrap lyrics
- spanish - lil tree stump lyrics
- eschaton - mesmur lyrics
- all night - the allman betts band lyrics
- merci quand même - pélerine lyrics
- wem gheard des mensch? - voodoo jürgens lyrics
- i'm not okay - swoon lyrics
- i skuggan av mig själv - ofdrykkja lyrics
- magdalène - giuseppe righini lyrics
- grandmas chilli - zaehd & ceo lyrics