
эўрапейскiя апачы (european apaches) - deviation lyrics
хоць клімат не такі гарачы
і нават меншыя прывабы
мы эўрапейскія апачы
ну, а каўбоі * гэта вы
вы разумнейшыя, мы * дзеці
бяз вас ня зможам падрасьці
куды ж нам мову сваю дзеці
куды зь бядой сваёй пайсьці
туды, куды каўбой галоўны
спрабуе ўсіх нас завясьці
як быдла пад нажы ня пойдзем
адно дазвольце падрасьці
вы пабудуйце рэзэрваты
хоць будзе зь кім паразмаўляць
вы пасадзіце нас за краты
хоць будзе для каго сьпяваць
вы забівайце нашы коні
пакіньце толькі гукі нам
мы гукі ператворым у словы
напоўнім імі наш вігвам
вы забярыце лук і стрэлы
пакіньце толькі твары нам
каб колерам чырвона*белым
намаляваць вайсковы стан
вы забярыце ўсю зямліцу
пакіньце толькі месца нам
дзе зможам адкапаць сякерку
каб з крыкам убіць у грудзі вам
хоць клімат не такі гарачы
і нават меншыя правы
мы эўрапейскія апачы…
чужынцы на сваёй зямлі
Random Song Lyrics :
- hambre - trono mob lyrics
- the introduction - b. cooper lyrics
- prayer to a landlord - bernhoft lyrics
- my brother - any kind lyrics
- flozzo - jack conman lyrics
- paranoid - gannøn lyrics
- 100.000 meilen - p.m.b. lyrics
- supermarket sushi - jerk store lyrics
- houstatlanavegas remix - j.i.m. lyrics
- dance on - gush lyrics