
калi лука здохне (when luka croaked) - deviation lyrics
абуджаные ранкам
выцягнутые з цёплага ложка
першая цыгарэта, гарбата
з лыжкай цукру, апошняй
потым вуліца, транспарт
кантроль і толькі потым работа
праца як катаваньне
фізычны працэс вырабляньня поту
не вешайце нос браты ды сёстры
адчуйце надзеі промень
ёсьць прычына для аптымізму
мы будзем жыць, калі лука здохне
затрыманыя амапам на вуліцы
калі здаецца, перамога так блізка
асуджаныя і пакараныя
таму што крычалі, бо маўчаць проста брыдка
звольненыя з працы за супраціўленьне
адлічаныя з універсітэтаў
тыя хто ніколі ня марыў пра уладу
з пагардай да прадаўшыхся пакаленьняў
не вешайце нос браты ды сёстры
адчуйце надзеі промень
ёсьць прычына для аптымізму
мы будзем жыць, калі лука здохне
тыя хто ніколі ня пісаў даносаў
ні ўступаў пад націскам у брсм*ы
тыя хто ня ходзіць на іх суботнікі
і ніколі ня паедзе на іхія з’езды
тыя каму ня быць калабарантам
каму брыдка такое нават падумаць
тыя з кім стаім побач на вуліцы
а быдла з гумовымі дубінамі на супраць
не вешайце нос браты ды сёстры
адчуйце надзеі промень
ёсьць прычына для аптымізму
мы будзем жыць, калі лука здохне
Random Song Lyrics :
- tortured boy - brown bird lyrics
- hikari no ame (hyper punk ver.) - ziggy lyrics
- don't think about it, baby - mike bloomfield lyrics
- l'armée damnée - magoyond lyrics
- all nighter - overstreet lyrics
- mind games - elle hollis lyrics
- nicotina - mostro lyrics
- i'm with that - kenny wade lyrics
- light it up - marshmello lyrics
- hyperbole - dregg lyrics